Zarathustra

from by TonqiXod

/
  • Streaming + Download

    Includes unlimited streaming via the free Bandcamp app, plus high-quality download in MP3, FLAC and more.

      €1 EUR  or more

     

lyrics

гэты горад калісьці быў падобны на парк
але дрэвам абсеклі пад корань галіны
і вароны сядаюць прахожым на карак
сляды ад калодаў, як ад падковаў у гліне

горад голы не толькі з табой
горад голы з усімі: не схаваешся ў ім
ад дажджу, ці ад сонца, ці ад іншай стыхіі

вось цябе падхапіў пад рукі-ногі віхор
і ты апынуўся адзін – музыкант выпадковы ў пустыні

дарога вядзе скрозь пяскі да брамы Іштар
я тут і цяпер музыкай заплачу штраф
вяртаецца зноў між радкоў, між рэк Заратуштра

ты скакаў па стосах неапаленай цэглы
як па купінах родных-прыродных балот
ды аднойчы няўдала пяткай пацэліў
і захрас па калена ў вавілонскі палон

рукі-ногі звязалі мацней
чорнагаловыя людзі пад гук рачнога псалма
апошняе жаданне загадалі сказаць

“пакажыце нарэшце, раз я тут акурат
дзе гэты ваш зікурат вышыні, якой не існуе?
дзе гэта сіняя брама колеру, якога няма?
пакажыце чалавеку з краіны
вечнага вяртання назад
у якой абпалены сад ніяк не спілуюць
у якой ніяк не даспаляць спілованы сад”

дарога вядзе скрозь пяскі да брамы Іштар
я тут і цяпер музыкай заплачу штраф
вяртаецца зноў між радкоў, між рэк Заратуштра

credits

from Kolier jakoha niama, released June 15, 2017

tags

license

all rights reserved

about

TonqiXod Minsk, Belarus

TonqiXod is a Belarusian garage art-rock band that plays music with jazz, experimental and psychedelic rock elements. In autumn 2013 the band presented their first single "Nasypać Hory" (To Build The Mountains). First year also brought TonqiXod the award "Debut of the Year" by euroradio.by. In 2014 the band played dozens of concerts and released the single "Piesnia pra Viasiellie" & LP "Pradmova" ... more

contact / help

Contact TonqiXod

Streaming and
Download help