1. |
Pradmova
07:03
|
|||
вочы ейныя колеру глебы
пахне яна кожны раз новым
я ці то босх ці то пітэр брэйгель
пахне яна кожны раз новым
я не заняты нумар гатэлю
пахне яна кожны раз новым
вочы ейныя колеру глебы
гэта не песня а толькі прадмова
|
||||
2. |
Dzie tvoj brat
05:38
|
|||
ты заходзіш у рэчку
ды па самыя плечы
а рака высыхае
па самыя самыя самыя нетры
дым не віўся ўгору
хоць пергамін як дровы
і ты дулю паказваў
у самыя самыя самыя небы
здрада-здрадніца вада змылася
неда - не дала змыць плямы ўсе
ладна, рэшту пяском кіпцюрамі
адатру адскрабу загарну ў пергамін
Danke Vater, danke Mutter,
dass ich habe keine Brüder
|
||||
3. |
Piesnia pra Balota
08:16
|
|||
усё пачалося з таго што я перастаў
розніць дождж і снег
розніць дождж і снег
дыхнуў вецер — рыпнулі веснічкі
ты ўпала з дрэва лужынай на дарогу
[лужына на досвітку]
я праходзіў побач — трапіў лапкамі
ты загарнула далоні і шэпчаш цяпер :
багоўка багоўка
божая кароўка
паляці на небка
прынясі нам хлебка
чорнага і белага
толькі не гарэлага
а я не палячу
а я не палячу
неспадзявана ўраз
знячэўку й раптам
нечакана знянацку
самахоць у балота
спакваля неўпрыцям цішком
незаўважна паціху
ціхачом і паволі
самахоць у балота
ты мая любая імшара алёс
багна балота дрыгва і твань
ты мая багна дрыгва і твань
морач круговіна вязь ды алёс
ты мяне зацягнеш
ты мяне зацягнеш
ты трасавіна дрыгва і твань
морач круговіна багна алёс
ты мяне зацягнеш
ты мяне засмокчаш
ты маё балота
болатца маё
твае абдымкі былі незамкнёныя я ўвайшоў
твае абдымкі былі незнаёмыя я ўвайшоў
|
||||
4. |
Liamant
05:02
|
|||
лямант (шэптам)
|
||||
5. |
Kamniapad
03:15
|
|||
[я недзе паміж надзеяй
і безнадзейнасцю цяпер
перыяд падрыхтоўкі і ваганняў
сонца прымае форму неба
я хачу быць старым
і з лірай
каб то ціха зусім
то гудзела]
Мы з табой стаім на розных рэйках
Але нас яднае ток
Мой унутраны хаос і вэрхал
Валіць нас абодвух з ног
І нясе ўніз па горных рэках
Ледзь вынырваю па-над
Але не крычу таму што рэха
Выклікае камняпад
Але не крычу таму што рэха
Выклікае камняпад
|
||||
6. |
Lahodny zvier
04:47
|
|||
толькі зірні, які лагодны звер
ён не укусіць – адразу праглыне
горад далёка, дзюбаю шэпча птах
я засынаю пад уласны страх
дрэвы ядуць плады суседніх дрэў
зацішша, і каб дастаць да чужых галін
яны карыстаюць вецер, што ўнутры
драпежна хістаюць веццем, быццам звер
я такая расліна, такая кветка
што калі надламаць або надрэзаць
вылучаю водар – млосна, рэзка
для цябе раняюся й ранюся, дзетка
-------------------------------------------
ён прыйшоў, быццам дух бясцелы
у вагонь, як у люстра, глядзеў
па начох
невядома адкуль па мячы й кудзелі
ён выгнаннік, сын звера і дрэва
ён выгнаннік, ахвяра ўкусаў маланкі
ён выгнаннік, ахвяра паваленых дрэў
вандраваў толькі ўпоперак сцежкам
ён вучыў паляванню ваўкоў
на зіму
сам рабіўся пільнейшым на полі снежным
бо выгнаннік, сын звера і дрэва
бо выгнаннік, ахвяра ўкусаў маланкі
бо выгнаннік, ахвяра паваленых дрэў
|
||||
7. |
Minsktrance
06:17
|
|||
асцярожна асцярожна асцярожна
|
||||
8. |
Zarathustra
09:29
|
|||
гэты горад калісьці быў падобны на парк
але дрэвам абсеклі пад корань галіны
і вароны сядаюць прахожым на карак
сляды ад калодаў, як ад падковаў у гліне
горад голы не толькі з табой
горад голы з усімі: не схаваешся ў ім
ад дажджу, ці ад сонца, ці ад іншай стыхіі
вось цябе падхапіў пад рукі-ногі віхор
і ты апынуўся адзін – музыкант выпадковы ў пустыні
дарога вядзе скрозь пяскі да брамы Іштар
я тут і цяпер музыкай заплачу штраф
вяртаецца зноў між радкоў, між рэк Заратуштра
ты скакаў па стосах неапаленай цэглы
як па купінах родных-прыродных балот
ды аднойчы няўдала пяткай пацэліў
і захрас па калена ў вавілонскі палон
рукі-ногі звязалі мацней
чорнагаловыя людзі пад гук рачнога псалма
апошняе жаданне загадалі сказаць
“пакажыце нарэшце, раз я тут акурат
дзе гэты ваш зікурат вышыні, якой не існуе?
дзе гэта сіняя брама колеру, якога няма?
пакажыце чалавеку з краіны
вечнага вяртання назад
у якой абпалены сад ніяк не спілуюць
у якой ніяк не даспаляць спілованы сад”
дарога вядзе скрозь пяскі да брамы Іштар
я тут і цяпер музыкай заплачу штраф
вяртаецца зноў між радкоў, між рэк Заратуштра
|
TonqiXod Minsk, Belarus
TonqiXod is a Belarusian garage art-rock band that plays music with jazz, experimental and psychedelic rock elements. In autumn 2013 the band presented their first single "Nasypać Hory" (To Build The Mountains). First year also brought TonqiXod the award "Debut of the Year" by euroradio.by. In 2014 the band played dozens of concerts and released the single "Piesnia pra Viasiellie" & LP "Pradmova" ... more
Streaming and Download help
If you like TonqiXod, you may also like:
Bandcamp Daily your guide to the world of Bandcamp